«Усе там выглядаюць больш адкормленымі, чым пазней у калоніі». Бывшие политзаключенные — о снимках для «желтых бирок»

10 июля 2026 в 1783692060
Вера Пионова / «Зеркало»

Фотографии, которые в беларусских колониях делают для так называемых желтых бирок, сегодня становятся не просто тюремными документами, а свидетельствами политических репрессий. В рамках проекта «Магшоты палітвязняў» правозащитного центра «Вясна» бывшие узники рассказывают, что они чувствовали перед камерой, почему не стыдятся хранить эти снимки и как со временем они превратились в символы пережитого и несгибаемости.

Желтая бирка журналиста Евгения Меркиса. Фото: правозащитный центр «Вясна»

Это сокращенная версия текста, полную можно прочесть по ссылке.

Журналист Евгений Меркис, приговоренный к четырем годам колонии, рассказал о фотографии для желтой бирки, сделанной в шкловской колонии № 17.

«Паколькі я разумеў, што момант важны, то імкнуўся пасміхацца наколькі магчыма. Але афіцыйна фота з усмешкай было пад забаронай, і шмат каму казалі рабіць "сур'ёзны выгляд твару". Бо гэтае фота будзе потым суправаджаць мяне вельмі доўга. Таму я хацеў хаця б не бачыць зломленага чалавека на сваім фота, хацеў бачыць пазітыў і надзею, жывога чалавека. Гэта частая фішка - смяяцца над фота на бірках адно аднога. У добрым сэнсе, вядома. Па-першае, усе там выглядаюць больш адкормленымі, чым пазней у калоніі (пасля СІЗА зразумела чаму).

Па-другое, выраз твару такі ўжо гаротны або сур'ёзны ў некаторых, што мы смяяліся ў стылі "вось гэты - маньяк, а вось гэты - вядомы крымінальны аўтарытэт, а тут - псіхапат і педафіл". Ва ўсялякім разе я не саромеюся гэтага фота. Якім бы нягеглым і недарэчным яно не выглядала. Гэта жывы напамін аб трох гадах за кратамі ў цэлым. Гэта частка майго жыцця, і я яе не хаваю. Я ганаруся, што перанёс гэта з гонарам, не здрадзіў сваім прынцыпам і прыстойнасці ды не зламаўся. Як пасміхаўся, так і пасміхаюся цяпер. Гэта былі выключна, выключна цяжкія гады і выпрабаванні, але я не саромеюся гэтай часткі сваёй біяграфіі», - рассказал Меркис.

Он отметил, что, рискуя, сумел вынести эту бирку из колонии на свободу, потому что понимал ее огромную ценность.

«Гэта жывы напамін аб выкліках эпохі, якія паўсталі перад мной і тысячамі іншых беларусаў. Я здолеў іх вытрымаць і застацца чалавекам. Гэта фота - ўнікальнае сведчанне гэтага перыяду ў жыцці, якім я буду з гонарам паказваць сваім сябрам, знаёмым і чальцам сям'і. Няхай на яго глядзяць і іншыя беларусы», - считает журналист.

Александру Плютинскому, приговоренному к трем с половиной годам колонии, бирку сделали в первые дни пребывания в шкловской колонии № 17 в августе 2022 года.

«Пры фатаграфаванні я адчуваў напружанне і няёмкасць. Фатаграфаваў чалавек у цывільным, які працуе у штабе калоніі. Цяпер думаю: няўжо я мог калісьці так дрэнна выглядаць? Такі худы. Для мяне гэта частка жыццёвага шляху, маёй гісторыі жыцця. Абавязкова захаваю», - рассказал Александр.

Журналист Павел Можейко, приговоренный к шести годам колонии, рассказал о своем нынешнем отношении к желтой бирке.

Желтая бирка журналиста Павла Можейко. Фото: правозащитный центр «Вясна»

«За 15 месяцаў гарадзенскага СІЗА ў мяне атрымалася не стрыгчыся пад ноль. А ў калоніі ты ўжо не выбіраеш: тваю не надта кароткую стрыжку канваір выкарыстае, каб кінуць цябе ў ШІЗА. Вонкавыя змены чалавека, які доўга знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, страшныя. А ўнутрана ты нічога такога не адчуваеш - поўны сілы, веры, надзеі, адказнасці. Гледзячы на сваё і іншыя падобныя фота, больш разумею тых людзей на волі, хто ставіцца да нас, як да ахвяр», - рассказал Павел.

Новости по теме:

«Я тебя очень люблю!» Правозащитник Стефанович показал письмо художника Алеся Пушкина, написанное в карцере

«Смерть Витольда показала, что оттуда можно не выйти»: экс-политзаключенный о шкловской колонии, подполье и «кореличском деле»

Рассказывал о миллионах за диваном у Тихановского, призвал калиновцев сдаться. Что известно об одиозном силовике, который мелькает на ТВ

Полная версия